Кароткая гісторыя гурта AMAROKA

Band Amaroka ўтвораны ў сьнежні 2005 году.
Стылёвыя рамкі амаль неабмежаваны, таму акрэсьліць стыль дужа складана.
Разьвіцьцё гурта рухалася паступова й даволі запаволена. Менавіта таму на сучасны момант запісаны толькі адзіны альбум
Raketa й некалькі сынглаў.
Згуртаваны былі людзі, якія пачыналі рабіць агульную справу на якасным роўні.
Склад на той час быў такі:Зьміцер - лідар, гітара, голас. Стас - бас. Сяржук - бубны.

Назоў шукалі й знайшлі - Amaroka. Вы запытаеце, што значыць гэтае беларускае слова? Я адкажу, гэта, калі сьціпла кажучы, такая істота, яна ня існуе ў навакольлі, але ўплывае на ўсё, што адбываецца.Калі жадаеце, можна сказаць, што гэта прывід, або здань.

У сьнежні 2005 Amaroka яшчэ кволенькі гурт, які толькі намагаецца ўстаць на ногі.
У студзені 2006 запісаны першы сынгл гурту - Людзі. Які трапіў на складанку "Чарнобыльскі вецер" прымеркаваную да ўгодкаў здарэньня на ЧАС.
Пасля, у траўні, быў канцэрт культавых N.R.M., дзе Amaroka давала сугрэў. Канцэрты "Панк Рэвалюцыя №1, 2, 3" й інш. Канцэрты адбываліся з цяжкасьцю.

На прыканцы вясны 2007 ў бэндзе папаўненьне, сола гітара - Міхаіл Млявы (Старэйшы брат Стаса басысту гурта). Гук Amaroka зь прыходам Міхаіла папоўз на новы ровень, больш якасны й, як бачна, больш драйвовы.
Жнівень 2007 - канцерт "Панк рэвалюцыя №4" ў Барысаве (апарат, канешне, ня супер, але ўвогуле было файна).

На сучасны момант склад гурта натупны:
Зьміцер - лідар, голас, гітара.
Стас - бас гітара, бэг голас.
Міхаіл - гітара.
Сяржук - бубны.
Вітаўт - клявішы,гукаапэратар.

Лета, восень 2007 йшла праца над альбумам. У кастрычніку запісаны бубны на студыі Super 8, астатнія інструманты на хатняй Karantin Records st.
Уласнымі намаганьнямі, адпаведна плыні D.I.Y., была зроблена ўся праца над альбумам.

Кожны ўдзельнік гурта мае ўласны погляд на музыку, на стыль. Вось гэткая квінтэсэнцыя поглядаў, мараў, стварыла музыку
й стыль Amaroka band.

Лістапад 2007.